

заўважылі дзьве рэчы: адна станоўчая, другая - ня вельмі. Бонечка, як і чакалася, вельмі добра сябе паводзіць дома. Цікаўная да ўсяго, але нічога не шкодзіць. Не праяўляе агрэсіі альбо дамінантнасьці да катоў альбо сабак, нікому не навязваецца, не папрашайнічае. Яна проста ідэальная! У Ірусіка апробавала ўсе мяканькія мястэчкі для сна і адразу пайшла шукаць, як бы гэта паглядзець у вакенца - любімы занятак Боні.

Кепскія навіны - ад перадозу эмоцыяў і ўвагі ў Боні пачынаецца нэрвовы цік: трасецца галава і шчоўкаюць зубкі. Таму ёй патрэбны дом, дзе ёй забясьпечаць максымум спакою, клопату і любові. Яна вельмі далікатная сабачка і заслуговае самага лепшага і ўважлівага абыходжаньня.







