Страница 5 из 6

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 16 дек 2010, 12:36
Eschika
tatsi а как похожи!

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 16 дек 2010, 12:46
tatsi
Изображение

Марго і Даміно (пакуль што будзе такое імя)

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 16 дек 2010, 12:55
Eschika
как сестрички! :sarc:

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 18 дек 2010, 17:29
tatsi
Тры ночы прайшлі досыць спакойна. Абедзвюм паганялі блох і глістоў, Даміно укалола Рыбатан.

Да доктара пакуль не дабраліся, Даміно ў мяне ў каранціне. Але штосці мне падказвае, што яна цяжарная...

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 18 дек 2010, 23:27
Julianna
tatsi писал(а):штосці мне падказвае, што яна цяжарная...


Круглый большой животик, много кушет? Безусловно, все может быть, если она в детородном возрасте...

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 23 дек 2010, 18:09
tatsi
У суботу едзем на агляд, там усё вызначыцца :)

Добавлено спустя 9 минут 55 секунд:
І яе трэба будзе ўнесці ў каталог, гэта магчыма?

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 24 дек 2010, 02:55
chipa
Какое фото вносить? И нужна хотя бы краткая информация о кошке. Характер, прим. возраст и т.д.

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 24 дек 2010, 14:33
tatsi
Паліна, я яе зважу да вета і пераканаюся, што ў яе ўсё добра, тады дашлю табе поўную інфармацыю. Яна падлетак, нарадзілася ў гэтым годзе і ў яе ўсё цудоўна з латком.

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 28 дек 2010, 00:43
tatsi
Сёння па кватэры бегаюць сайгакі, яны ж Марго і Даміно, па дарозе пераварочваючы дываны :) :witch: Гэта ў іх даганялкі такія.

А ўчора карціна была іншая. Марго сабрала ўсе пажыткі і села ля дзвярэй з выглядам: выбірай я ці тая! :dream:

І апошняе, Ламаносаў мяне ў суботу парадаваў фразай: "а навошта рабіць ультрагук ці Вы будзеце яе стэрылізаваць зараз? Пачакайце 1.5 месяцы і ўсё стане зразумела, цяжарная ці не" :)

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 13 янв 2011, 19:50
tatsi
Изображение

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 13 янв 2011, 21:59
helguera
tatsi, вы оставили ее себе?:)
ой, а как вы их различаете? котята будут?:)

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 13 янв 2011, 23:28
tatsi
Ці пакідаць яе, я яшчэ не вырашыла. Думаю, што яна не цяжарная, бо ў яе пачаўся "мур" :)

Блытаю я іх толькі зверху і са спіны, а так яны ў прынцыпе розныя.

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 19 янв 2011, 17:44
tatsi
Даміно застаецца ў нас. Не магу сказаць, што Марго бязмерна шчаслівая з гэтай нагоды, але ў прынцыпе яна новую котку прыняла.

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 19 янв 2011, 23:08
Julianna
tatsi, поздравляю с пополнением!

Как кошечки ладят друг с другом?

Re: МАРГО - кошка-королева расцветки домино

Добавлено: 25 янв 2011, 23:05
tatsi
Марго сёння мяне павесяліла. Я з тумбы дастала шуфляду, каб нешта знайсці. Іду ставіць яе назад, шуфляда не лезе. Думаю, пэўна вопратка перашкаджае, трэба дастаць і паглядзець. Дастаю шуфляду назад, а там мая котка :)

Марго з наяўнасцю Даміно змірылася і нават навучылася гэта выкарыстоўваць сабе на карысць. Дарэчы больш не плача пад дзвярыма, калі я вяртаюся, значыць удзвюх ім ужо не так сумна.

У Даміно зара перыяд "хачу ката", так яна з прапановай сябе падыходзіць то да мяне, то да Марго... :love2: