jelins, яго рэальна любілі))) яго немагчыма не палюбіць))) ён такі ласкавы, але выхаваны. Так добра сябе ў машыне паводзіў)) а ў новай хаце адразу заьраўся на канапу)))
Дарэчы:
трох шчанкоў з пяці забралі.
забралі ангельскую бульдожку-бабулю!!!!!!!!!
я вельмі баялася, што ніхто ня возьме з-за ўзросту. Кажуць, узяў хлопец, у якога быў бульдог раней.
На дзяўчынку ратвелера ёсьць дакладныя ручкі, але трошкі чакаюць, ці не знойдуцца гаспадары - сабака вельмі дагледжаная, маладая, выхаваная. У яе добры дарагі ашыйнік (няўжо так складана на ім нумар тэлефона было напісаць????)
Дзяўчынка пітбуль стаіць((( яна вельмі гульлівая, прыгае ўвесь час, зафоціць немагчыма))) гаўкае, але добрая, рукі ліжа, просіцца выйсьці)))
Стаф-каманда: хочуць здаць чыстакроўную дзевачку амэрыканскага стафа, 9 год. Гаспадары зьязжаюць. Могуць патрымаць яшчэ тыдзень-10 дзён. У мяне ёсьць нумар, калі хто захоча яе забраць да таго, як яна патрапіць на Гурскага.