аддала свае нервныя клеткі і эмоцыі, але трохі нафоціла, зараз буду выкладаць. Трох пухнатых шчанюкоў разабралі, бульдожка не бачыла. Пры нас прыйшоў дзед паганы аддаваць коціка ціпа Латтэ. Дык жанчына з фаўны сказала, гэты казьліна ўжо некалькі разоў браў коцікаў, а праз пару дзён вяртаў. Прычына - не ходзіць у латок.
А яшчэ пасьля фармулёўкі "сдало населеніе" і погляду гэтых вялікіх прыгожых вачэй сабак, жутка ненавіджу гэта самае "населеніе".
Усё, выгаварылася, бяруся за фоткі. Некаторыя добра атрымаліся, можна піярыць
Добавлено спустя 29 минут 29 секунд:Спачатку самае кранальнае: шчаняты.
Вось малышаткі-апяткі з 6 пакою ў колькасьці 6 штук. Зданы насельніцтвам 1.02.2011. Прабачце, дурная я, не ўдакладніла пол. Апетыт харошы, вясёлыя.



Добавлено спустя 9 минут 8 секунд:А вось шчаняткі-вугаляткі з
пакою 13Пуглівыя, туліліся адно да аднае, ім патрэбна мама((



Вось яшчэ шчаночкі з 13-га, іх 4, трох паабяцалі забраць ахоўваць стаянку, працоўныя спадзяюцца ўцюхаць ім усю сямейку

Пачынаем знаёмства са старэйшымі жыхарамі
пакою 6Гэта помесь пудзеля са спаніэлям - хлопчык, ростам са спаніэля, цалкам чорны, вельмі жвавы - немагчыма сфоткаць, круціцца, вельмі добры і кантактны, не кусаецца, прыгажун - не тое слова! На ім быў ашыйнік чорна-шэры, мацерчаты, флікерны, такі ж самы павадок побач вісеў. Ёсьць праблема - пад ніжняй сківіцай (челестью:) на шыі зусім няма поўсьці, голая скура, але чыстая, без язвачак. Спадарства, мо тэму на яго асобную?
Патрапіў праз адлоў 31.01.2011[b]UPD пудзеля пакінем на памяць)) на шчасьце, толькі мы зьехалі, за ім прыехалі)) вось яго тэма [/b]http://forum.superkot.com/viewtopic.php?f=54&t=8450

Вось такая дзяўчоначка, маладая, наўрад ці яшчэ вырасьце, відаць, мае таксу ў сваяках))) Маленькая, вельмі ласкавая, кантактная, ідзе на ручкі. Толькі на ручках у яе вушкі не стаялі, таму не атрымалася яксьлед сфоткаць. Покуль ростам з таксу, лёгенькая, чысьценькая. Верагодна, хатняя.
Паступіла 29.01.2011


Суседка нашай малышкі - маладая дваранка)) Па росьце будзе дзесьці з калена, мо вышэй трохі. Пазытыўная і спакойная, акуратненькая такая. Не сфоткала ейную інфу, сорры


Вось гэты вялікі пёс кшталту стафа (толькі крупней) - боль і сьлёзы. Стары і хворы. У яго праблемы са скураю, а таксама раны ад укусаў, цукровы дыябет. Ненавіджу людзей, якія не могуць забясьпечыць сваім верным сябрам дастойную старасьць і спакойную сьмерць, выкідаючы іх на мукі.

Пёс-красавец, адказнік. Прыгажун. Помесь аўчаркі і ратвелера, як на мой погляд, толькі па росьце вышэйшы за іх. У холцы больш за метр. Брэша дай Божа - ідэальна на ахову. Хвастом маша і бачна, што добры, хоцб і ня проста да яго падыйсьці. Магчыма, меў дом альбо падкармліваўся - упітаны. Шкада, не атрымалася сфоціць не ў клетцы. Паверце, гэтыя скудныя фоты не перадаюць прыгажосьці і моцы гэтага волату))
Хлопчык, адлавілі сёньня, 2.02.2011

ну як з такім можна кагосьці баяцца)))?

І апошні пёсік з
6 пакоюВельмі стараўся пазіраваць, хітры)) працоўныя кажуць, навучыўся хітрыкам, як выскокваць з вальеру, таму не зайшла да яго. Рост - па калена. Магчыма, таксама быў хатні. Вушкі стаяць, вочкі вялікія, трох-каляровы (бела-чорна-карычневы), гладзенькі, чысьценькі. Прабачце, таксама няма на яго дадзеных.


у 13 пакоі таксама была маленькая чорная дзевачка (ростам трошкі вышэй за таксу), гладзенькая. Такая просьценькая, але акуратненькая. На жаль, фотка не атрымалася.
ВАЛЬЕРЫ1) Знаёмімся - гадавалы сярэдне-азіяцкі аўчар з сумнай гісторыяй. Мент пабачыў, як ён гаўкнуў на дзіцёнка нейкага, прычапіўся да гаспадара, таго прымусілі здаць. На даведцы напісана, што агрэсіўны. Але насамрэч - дабрэйшай душы чалавек. (мая шаўка таксама "абараняе" маму ад дзяцей, таму нас усе неенавідзяць:) Не хочацца ставіць крыж на гэтым прыгажуне (можна прапаноўваць пацярпелым ад ворганаў правапарадку людзям - тады сабака будзе проста як брат:)
Мужчына ў самым росквіце, здадзены 27.01.2011, клетка А13, нумар 432

2) Не зафіксавала, што за яно, але было з ашыйнікам, прыгожае
3) Містар-сумныя вочы, адлоўлены 24.01.2011, нумар 358, шэраг А
4) Камэра 12, шэраг В, нумар 397, адлоўлены 25.01.2011 Народ! Мне здаецца, гэты сабака ўжо быў у нейкай тэме! Такі знаёмы твар...
5) Камэра 11 (даведка была складзена, таму "справу" заключанага ня бачыла)
6) Гэтага цудоўнага шакаладнага пёсіка, гладзенькага, бліскучага, здалі з-за хваробы: цукровы дыябет.
Камера С-14, здалі 26.01.2011, нумар, здаецца, 408 
7) Чысьценькая дзевачка цікава колеру з "фінгалам пад вокам", добрая-добрая, так пазіравала, так хацела сысьці... Вылаўлена 01.01.2011, камэра Д-8, нумар 485

