Воля, куды? калі знойдзецца аўтадапамога і ты па-ранейшаму гатова забраць, магу заўтра прывезьці, але ў мяне а 18.00 аўташкола, так, каб да гэтага часу паспець вярнуцца ў горад.
Старога барадаціка сказалі, што забрала насельніцтва.
фоткі, канешне, будуць дублявацца, але выкладваю ўсё, каб разумеець, хто ёсьць на сёньня, 25-га красавіка
Высокая дзяўчынка, вельмі прыгожая, у дымчата-шэрай масачцы, мордачка выцягнутая, як у паляўнічага сабака. Увесь час брахала, таму не атрымалася нармалёва зафоціць.
Барадацік рэальна агромны, з адлову, вельмі прыгожы, да людзей добры, неагрэсіўны
Чорна-белая (здаецца) дзяўчынка невялікая, прыязная, белая - крупняшка, шчанятка сумавала((
Адлоў з Мар'інай Горкі: сімпотны барадацік і стрэсаваная, па ўсім
цяжарная, дзяўчынка. Дашка, можа можаш аб'яўкі там павешаць?
Вось яшчэ адна
цяжарная сабака (тая, што ўнутры ляжыць), вялікая, прыйшла ў госьці да сваёй суседкі. Суседка - вялікая, белая, вельмі прыгожая
Ох, нешта з нэтам(( каб загрузіць толькі гэтыя фоткі больш за 2 гадзіны сышло((( паспрабую яшчэ з дому
Добавлено спустя 1 час 53 минуты 12 секунд:
гэты хлопчык з адлову выглядае кепска(( худзюшчы - адныя косткі, праплешыны...
невялічкі (па калена) пёсік на доўгіх ножках, гаўкучы
вялікі лабрадорысты пёс, брахучы, будзе добрым ахоўнікам
Пёс-сасіка: доўгі і тоўсты на кароткіх лапках, ашчарыстай зьнешнасьці, але ніжэй за калена
па ўсім, стары пёс, стрэсуе, не выходзіць(( У другога нешта з вочкам. Чорна-белы - невялікі (да калена), акуратны хлопчык
Забаўнае дзіцё, да калена
Збіраем фанклуб: новы хлопчык-калмацік, стаіць з 19-га, ростам па калена
пёс адлоўлены 77-м жэсам, агромны, прыгожага тыгровага колеру, добры
Шчаночкаў шмат(((
рыжулю забіраюць, а чорна-белую - не. Абедзьве - шмакадзяўкі
гэту таксама забіраюць, але на ўсялякі выпадак
ну дзяўчынка яг-тэр'ерка. Адлоўлена. У старым і пацёртым ашыйніку, плача і просіцца на ручкі
