Летнікі, конкурсы, стажыроўкі + канцэрты і выставы
Re: Летнікі, конкурсы, стажыроўкі
SlaDa Dasha!!! Davai vmeste napishem!!! Odna ne potianu po vremeni, no tema est'!!!
700 euro na nujdy KD!!! U menia est' realnyi primer i realnye cifry. No ia nenaviju chto-to pisat" i oformliat'....
Na kakom iazyke hot' nado?
700 euro na nujdy KD!!! U menia est' realnyi primer i realnye cifry. No ia nenaviju chto-to pisat" i oformliat'....
Na kakom iazyke hot' nado?
«Симпатия, испытываемая человеком ко всем живым существам, делает его настоящим человеком» А.Швейцер
Re: Летнікі, конкурсы, стажыроўкі
Eschika, пішы ЛС альбо на мыла slada@generation.by
Таксама ў мяне ёсьць адна ідэя, дасьледчая, дзе можна дасьледчыку зарабіць 100 даляраў - і аддаць КД))) будзем зарабляць для кашакоў мозгам)))
Таксама ў мяне ёсьць адна ідэя, дасьледчая, дзе можна дасьледчыку зарабіць 100 даляраў - і аддаць КД))) будзем зарабляць для кашакоў мозгам)))
не ў Беларусі
Re: Летнікі, конкурсы, стажыроўкі
SlaDa blin, pishu ia latinicei))) ty rugatsia bush)))))
no ia poprobui
toka zavtra
segodnia uje mysli ne sformiruiu
esli vse ok, budu v nachale dekabria 1 den v RB - naberu
no do etogo spishemsia....
ehhhhh, i chegoi j ia pisat" ne umeu....tochnee ne lublu)))
Добавлено спустя 33 секунды:
SlaDa Dash, a skype u tebia est'?
no ia poprobui
toka zavtra
segodnia uje mysli ne sformiruiu
esli vse ok, budu v nachale dekabria 1 den v RB - naberu
no do etogo spishemsia....
ehhhhh, i chegoi j ia pisat" ne umeu....tochnee ne lublu)))
Добавлено спустя 33 секунды:
SlaDa Dash, a skype u tebia est'?
«Симпатия, испытываемая человеком ко всем живым существам, делает его настоящим человеком» А.Швейцер
Re: Летнікі, конкурсы, стажыроўкі
я якраз пісаць умею, з таго і жыву)) праўда, таксама не люблю. толькі вось у самой зараз пісаніны дафіга, прычым такой, задармовай. Каб ты яшчэ беларускай лацінкай пісала, было б добра))) але пішы ўжо як ёсьць))) Я ў Галяндыі яшчэ буду, як ты ў Беларусі будзеш. Скайп sla_da
не ў Беларусі
Re: Летнікі, конкурсы, стажыроўкі
SlaDa postuchalas)))))))
«Симпатия, испытываемая человеком ко всем живым существам, делает его настоящим человеком» А.Швейцер
Re: Летнікі, конкурсы, стажыроўкі
чарговы этап конкурса "Народны журналіст" - разыгрываюцца відэакамера і паездка ў Польшчу.
Гэтым разам прымаюцца відэа, фота і аўдыё працы.
Можа быць у кагосьці будзе натхненьне зрабіць матэрыял па нашай тэматыцы.
правароніла пачатак, дэдляйн аказваецца хутка, 20 лістапада.
http://narodny.by/umovi/
Гэтым разам прымаюцца відэа, фота і аўдыё працы.
Можа быць у кагосьці будзе натхненьне зрабіць матэрыял па нашай тэматыцы.
правароніла пачатак, дэдляйн аказваецца хутка, 20 лістапада.
http://narodny.by/umovi/
Дэдлайн – 20 лістапада! Конкурс «Народны журналіст – 2» («Народныя мультымедыя»)
Найлепшы відэа-, фота-, аўдыярэпартаж пра мясцовыя праблемы.
Працы прамаюцца да 20 лістапада 2011 г.
“Народныя журналісты” рыхтуюць фота-, відэа-, аўдыёрэпартаж ці відэаблёг каб падняць істотную сацыяльную, эканамічную, палітычную праблему, важную для мясцовых людзей.
конкурсУсе конкурсныя працы зьявяцца на сайце http://narodny.by .
Найлепшыя працы відэа будуць разьмешчаны ў інтэрнэце, прапанаваныя да паказу на тэлевізійным канале “Белсат”, памножаныя на дысках;
найлепшыя фотарэпартажы будуць апублікаваныя ў газэтах і як аднаразовыя друкі;
найлепшыя аўдыязапісы прагучаць на Радыё Рацыя і будуць памножаныя на дысках;
Пераможцы будуць адзначаныя прафэсійнымі відэакамэрамі (фотакамэрамі) ды атрымаюць магчымасьць стажаваньня ў Польшчы.
АПОШНІ ТЭРМІН – 20 лістапада 2011 г.
МЭТА
Кожнага чалавека турбуюць заробкі і цэны, жытло і праца, адукацыя і культура, транспарт і мэдыцына, камунальныя службы й правапарадак. Кожнага нэрвуе, калі праблемы не вырашаюцца.
Многія ня вераць, што могуць паўплываць на сытуацыю – і ў сваёй мясцовасьці, і ў краіне.
Мэта конкурсу – заахвоціць здольных сказаць пра мясцовую праблему так яскрава і пераканаўча, што дзеля яе вырашэньня людзі аб’яднаюцца.
Разважаць пра глябальныя рэчы часам лягчэй, чым пра будзённыя клопаты ды іх прычыны. Але звычайны чалавек жыве штодзённасьцю. Конкурс дасьць голас гэтай штодзённасьці.
МЯСЦОВАЯ ПРАБЛЕМА
– зьвязаная з пэўным паселішчам, мікрараёнам, прадпрыемствам, мясцовай прафэсійнай ці іншай групай.
Праблема мусіць быць грамадзка значная, г. зн. не абмяжоўвацца дробнымі недапрацоўкамі камунальных службаў. Гэта, напрыклад, адсутнасьць грамадзкага кантролю за мясцовымі ўладамі й бюджэтамі; няўвага й непавага да мясцовых людзей; ідэалягічны, культурны, моўны дыктат. Гэта становішча на канкрэтным прадпрыемстве: заробкі, беспрацоўе, непразрыстыя пляны прыватызацыі. Гэта цэны, мясцовы рынак, дробныя прадпрымальнікаў. Карупцыя. Сацыяльныя кантрасты (як катэджы ля вазёраў). Палітычны перасьлед і палітычныя вязьні. Але ўсюды павінны быць мясцовыя факты.
ХТО ЎДЗЕЛЬНІЧАЕ
Удзельнікі – грамадзяне Беларусі, якія хочуць зрабіць краіну лепшаю. Любога ўзросту, месца жыхарства, партыйнасьці й палітычных поглядаў, суджаныя або не, журналісты або (лепш!) аматары.
УМОВЫ
Матэрыял не павінен раней публікавацца.
Матэрыял мае быць на тэму, зьвязаную з канкрэтнай мясцовай праблемай. Калі праблема агульнанацыянальная характар, то раскрываецца на мясцовым матэрыяле.
Жанр матэрыялу можа быць розны: рэпартаж, хроніка падзеяў, кліп, відэаблёг і г. д.
Аб’ём любы: можа быць 30-сэкундавы кліп, а можа і закончаны відэафільм.
Відэаматэрыял можа быць зьняты любым чынам: відэа- і фотакамэрай, фотаапаратам, вэб-камэрай. Тое самае пра аўдыязапіс.
ЯК ПЕРАДАЦЬ
- Да 25 мб! пераслаць файл любога відэа/аўдыяфармату (mpeg, avi, mp4, aac, mp3, wav, wmv) ці фатаграфіі (jpg, gif, tif, png) на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.com
- Больш за 25 мб! разьмясьціць у інтэрнэце на сайтах Youtube, Vimeo, Vkontakte і паслаць спасылку на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.com
- або паслаць дыск на паштовы адрас г. Мiнск а/с 86 220002
Пра сябе паведаміць:
- Імя й прозьвішча або псэўданім;
- Зьвесткі для кантакту з аўтарам (эл. адрас – пажадана на gmail; паштовы адрас паводле жаданьня й неабходнасьці; мабільны й стацыянарны паводле жаданьня тэл., імя ў скайпе).
Арганізатары вышлюць пацьверджаньне атрыманьня на пазначаны ў анкеце электронны адрас.
народны журналіст
КРЫТЭРЫ ВЫЗНАЧЭНЬНЯ НАЙЛЕПШЫХ
1. Матэрыял павінен актывізаваць і аб’яднаць мясцовую грамаду.
2. Матэрыял як мага больш даступны г. зв. “звычайнаму чалавеку”.
3. Матэрыял з практычнымі прапановамі да самаарганізацыі мясцовай грамады.
4. Перавагу будуць мець матэрыялы зь беларускай мовай у якасьці асноўнай (напр., у выпадку інтэрвію журналіст гаворыць па-беларуску, а ягоны суразмоўца – як можа).
5. Тэмы, якія не прапусьцяць у афіцыйнай прэсе ці на БТ.
ПУБЛІЧНАСЬЦЬ. ПАШЫРЭНЬНЕ МАТЭРЫЯЛАЎ
Ацэньваць матэрыялы будзе міжнароднае журы, у складзе якога прафэсійныя тэлевізійнікі, журналісты, дзеячы мясцовага самакіраваньня, літаратары.
Матэрыялы, якія паступяць, адкрытыя для публікі.
АДЗНАЧЭНЬНЕ ПЕРАМОЖЦАЎ
1. Двое пераможцаў атрымаюць прафэсійныя відэакамэры або фотаапараты.
2. Пяцёра аўтараў найлепшых матэрыялаў паедуць на кароткі стаж у мас-мэдыях і мясцовых самакіраваньнях Варшавы й Беластока.
3. 10 найбольш прыдатных відэа-, фота-, аўдыяматэрыялаў будуць апублікаваныя для распаўсюду ў адпаведнай мясцовасьці.
не ў Беларусі
Re: Летнікі, конкурсы, стажыроўкі
Эўразьвяз пашырае адукацыйныя магчымасьці для беларусаў -- новыя стыпендыі. Я покуль не вывучала, вось лінк на кароткае апісаньне па-беларуску + там ёсьць спасылка на першакрыніцу па-ангельску. Скарыстайцеся магчымасьцю атрымаць эўрапейскую адукацыю!
http://pyx.by/bel/naviny/svet/1475/
Таксама семінар
http://pyx.by/bel/naviny/svet/1475/
Таксама семінар
Дорогие друзья!
Международное Молодежное Правозащитное Движение (МПД) и Международная Школа Прав Человека и гражданских действий при поддержке Беларусского Дома Прав Человека в изгнании объявляют набор на участие в семинаре для молодых и начинающих правозащитников и гражданских активистов, для тех, кому интересны права человека, гражданская активность и социальное творчество – «Базовый курс по Правам Человека и Действиям в Защиту Общественных Интересов».
«Базовый курс» – это возможность получить базовые сведения по правам человека и молодежным действиям по защите прав человека, познакомиться с ведущими международными правозащитниками и гражданскими инициативами, получить доступ к иным программам Международной Школы Прав Человека и гражданских действий, семинары которой проходят на Северном Кавказе и в других регионах России, в Украине, Беларуси, Кыргызстане.
На семинаре вы сможете услышать ответы на следующие вопросы:
- Права человека: философская концепция или система правовых норм?
- Чем нарушения прав человека отличаются от любой несправедливости?
- Кто должен следить за соблюдением Прав Человека?
- Права человека и политика: в чем сходство и различия?
- КАК и ЗАЧЕМ можно и нужно защищать Права Человека?
а, возможно, вместо ответов, вы уедете с семинара с уймой вопросов…
Условия участия:
Участие в семинаре бесплатное. Организаторы обеспечивают питание участников, по предварительной договоренности может быть оплачен проезд и предоставлено проживание.
Мы будем рады видеть на семинаре молодых людей из Литвы, Беларуси, Латвии и Эстонии.
Рабочим языком семинара является русский.
Для участия в семинаре необходимо заполнить анкету на сайте (предварительно необходима регистрация на сайте) до 30 ноября.
Внимание — для граждан Беларуси, которым необходима шенгенская виза, необходимо заполнить заявку до 20 ноября.
Семинар состоится 6 декабря в Вильнюсе, на базе Дома Прав Человека.
Ведущий семинара – Андрей Юров — правозащитник, поэт, тренер философ, один из инициаторов Комитета Международного Контроля за ситуацией с ПЧ в Беларуси в конце 2010 года www.hrwatch-by.org, и глава его Наблюдательной Миссии, эксперт Совета Европы, почетный президент международного Молодежного Правозащитного Движения (МПД), директор по развитию Московской Хельсинкской группы.
Дополнительная информация
part@inthrschool.org
Анна Добровольская
Дмитрий Макаров
Лада Бурдачева
не ў Беларусі
Re: Летнікі, конкурсы, стажыроўкі + канцэрты і выставы
Калі ў Вас альбо Вашых сваякоў ёсьць дзеткі - наведайце беларускую ялінку. Паверце, маленькія беларускамоўныя беларусікі - гэта круцей за SlaDa:) Наколькі ведаю з мінулых год, ялінка мае добрую атмасферу і мора пазытыву)))
Шаноўныя бацькі і дзеткі!
Набліжаюцца Каляды і Новы год, а гэта, як вядома, час цудаў.
Нашыя дзеткі ўжо восьмы год запар ладзяць святочную Ялінку для беларускіх сем’яў. З кожным разам на свята прыходзіць усё больш дзяцей, бацькоў і бабуляў з дзядулямі, таму сёлета мы вырашылі прэзентаваць вам не адну, а дзве Ялінкі!
Першая ЯЛІНКА адбудзецца 17 снежня (у суботу) у кавярні “Планета зорак”, што ў П...алацы дзяцей і моладзі на Старавіленскім тракце, 41. Пачатак у 10:30. Вялікіх і маленькіх гасцей чакае святочная праграма ад тэатра “Жывое слова”, навагоднія гульні і конкурсы, жывая музыка і танцы, падарункі і пачастункі. Дзеткі з розных школ і гімназіяў пазнаёмяцца і пагуляюць разам, а бацькі сустрэнуць старых сяброў і завядуць новыя карысныя знаёмствы.
Запісацца, прапанаваць дапамогу і высветліць усе акалічнасці вы можаце па тэл. (029) 632 27 43 (Крысціна), skype: Kryscina, e-mail: n.dzietki@yahoo.com.
Другая імпрэза мае сімвалічную назву – Яліначка, бо адрасаваная найперш зусім маленькім: немаўлятам і карапузам, дашкалятам, іх мамам і татам. Яліначка адбудзецца 24 снежня ў кавярні THE LOFT (вул. Петруся Броўкі, 22). Пачатак у 11:30. Нашыя дзеткі і Bazart запрашаюць вас і вашую малечу за салодкі стол з Дзедам Марозам, на танцы пад цымбалы і поўзанне па дыванках.
Запісацца можна па тэл. (029) 9117887, (029) 7846313 (Наста), skype: Bazart_by, e-mail: Bazart@tut.by.
Сачыце за аднаўленнямі на Dzietki.org – мы гарантуем, што цуды працягнуцца, а сюрпрызы будуць толькі прыемныя!
не ў Беларусі
Re: Летнікі, конкурсы, стажыроўкі + канцэрты і выставы
Стыпэндыя фонду Бадэн-Вюртэмбэрга: вучоба й практыка ў Нямеччыне
Фонд Бадэн-Вюртэмбэрга прапануе стыпэндыю на навучанне і практыку ў Нямеччыне для ўладальнікаў дыплому аб атрыманьні сярэдняй спэцыяльнай адукацыі, якія цікавяцца паліталогіяй, эканомікай, правам альбо займаюцца адміністрацыйнай дзейнасьцю. У праграме: вытворчая практыка на адным з нямецкіх прадпрыемстваў і магчымасьць працягваць адукацыю ў Нямеччыне.
Стыпэндыя складае 800-900 эўра ў месяц і кампэнсуе выдаткі на пражыванне, харчаванне і праезд. Праграма аплочвае курсы нямецкай мовы пры неабходнасьці, курсы павышэння кваліфікацыі і прадугледжанае практыкай дадатковае навучанне.
Заяўкі прымаюцца чатыры разы на год – да 31 сакавіка, да 30 чэрвеня, да 30 верасня альбо да 31 сьнежня. Тэрмін навучання – ад двух да адзінаццаці месяцаў. Час праходжаньня практыкі — ад двух да шасьці месяцаў.
Каб прыняць удзел, дасылайце заяўкі па адрасе:Baden-Württembergischer Handwerkstag e.V. , Frau Christina Stier, Heilbronner Str. 43, 70191 Stuttgart, Deutschland (Нямеччына).
http://eurobelarus.info/content/view/18355/135/
не ў Беларусі
- BonBon
- Любитель животных

- Сообщения: 644
- Зарегистрирован: 24 мар 2010, 23:24
- Откуда: By - DE
- Контактная информация:
Re: Летнікі, конкурсы, стажыроўкі + канцэрты і выставы
Призовой конкурс от www. zooforum.by
------------------------------------------
Призы и подарки для победителей фотоконкурса "Эти забавные животные"
1 Место - Зоотовары на сумму 300 000 б.р
2 Место - Зоотовары на сумму 200 0000 б.р
3 Место - Зоотовары на сумму 100 000 б.р
Фотографии на конкурс принимаются до 8 марта 2012 года!!!
С уважением,
Администрация форума Белорусский форум о животных - zooforum.by
------------------------------------------
Призы и подарки для победителей фотоконкурса "Эти забавные животные"
1 Место - Зоотовары на сумму 300 000 б.р
2 Место - Зоотовары на сумму 200 0000 б.р
3 Место - Зоотовары на сумму 100 000 б.р
Фотографии на конкурс принимаются до 8 марта 2012 года!!!
С уважением,
Администрация форума Белорусский форум о животных - zooforum.by
Re: Летнікі, конкурсы, стажыроўкі + канцэрты і выставы
КОНКУРС МІНІГРАНТАЎ, ДЭДЛЯЙН 2 САКАВІКА
СТЫПЕНДЫЯ НА ГОД У ПОЛЬШЧЫ, ЛІЧЫЦЦА ДАВОЛІ ПРЭСТЫЖНАЙ, ДАЮ ПА=АНГЕЛЬСКУ, БО НАВУЧАНЬНЕ НА ГЭТАЙ МОВЕ
http://www.kirkland.edu.pl/mod/resource/view.php?id=35
СЕМІНАР ПА ДЫПЛЯМАТЫІ Ў ВАРШАВЕ, ЗАЯЎКІ ПРЫМАЮЦЦА ДА 7 САКАВІКА
http://www.diplomats.pl/en/internationa ... kshop.html
ЛЕТНЯЯ ШКОЛЫ ФОНДА ГЕНРЫХА БЁЛЯ Ў БЕРЛІНЕ - вельмі раю
http://www.boell.de/intlpolitics/europe ... -8740.html
Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае конкурс праектаў на мікрагранты па праграме:
Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў рэгіёнах Беларусі,
Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” распачынае прыняцьце заяваў на мікрагранты па праектах разьвіцьця і падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ды інфармаванасьці аб мясцовых праблемах ў рэгіёнах Беларусі.
Мэтамі праграмы зьяўляюцца: актывізацыя грамадзкай дзейнасьці ў рэгіёнах, далучэньне новых людзей да грамадзкай дзейнасьці.
Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасьці і навізьне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднаньні.
Заявы на мікрагранты павінны адпавядаць наступным патрабаваньням:
- Утрымліваць дакладную мэту і мэтавую групу, а таксама даказаць здольнасьць арганізацыі дасягнуць мэтаў, названых у праекце.
- Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць між сабой
- Заява павінна ўтрымліваць інфармацыю аб ужо рэалізаваных праектах і іх спонсарах
- Рэалізацыя і справаздачнасьць праекту павінныя быць выкананыя да 30 чэрвеня 2012 году
- Заявы прымаюцца на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.
Апошні тэрмін падачы заяваў – 2 сакавіка 2012 году. Заяву, складзеную паводле прыведзенага ніжэй дадатку “Апісаньне праекту”, трэба даслаць на адрас lida.vackova@clovekvtisni.cz :
I. Агульная інфармацыя
1. Назва праекту
2. Назва арганізацыі
3. Кіраўнік праекту, Праектная група/Рэалізатары
4. Кантактныя зьвесткі- Адрас, Электронная пошта, Тэлефон, Skype
5. Рэгіён
6. Сума гранту
7. Раней рэалізаваныя праекты і іх спонсары
8. Тэрмін рэалізацыі праекту
II. Апісаньне праекту (ня болей за 2 нармаваных старонак A4)
Мэта/ Чаканыя вынікі/ Мэтавая група (ня болей за старонку A4)
Плян дзеяньняў/ Часавы графік
Каштарыс (паводле магчымасьці ў Excel)
СТЫПЕНДЫЯ НА ГОД У ПОЛЬШЧЫ, ЛІЧЫЦЦА ДАВОЛІ ПРЭСТЫЖНАЙ, ДАЮ ПА=АНГЕЛЬСКУ, БО НАВУЧАНЬНЕ НА ГЭТАЙ МОВЕ
he Polish-American Freedom Foundation - Founder of the Lane Kirkland Scholarship Program, and the Polish – U.S. Fulbright Commission - Program Administrator, announce an open competition for candidates from Ukraine, Belarus, Russia, as well as Moldova, Georgia, Armenia, Azerbaijan, Kazakhstan and Kyrgyzstan for the Lane Kirkland Scholarships in the 2012-13 academic year.
The Program is addressed to young leaders, holding MA university degrees, who are determined to be actively involved in the development of democracy, economy and civil society in their countries and the region. The program includes two semesters of study at Polish universities and 2-4 week professional internships in public and private institutions.
FIELDS:
Economics and Management,
Administration / management (i.e. business, NGOs, culture, environment protection and healthcare)
Public Administration (Central and Local Government Administration)
Law
Social Sciences (Social Psychology, Sociology)
Political Science and International Relations
Development Policy and Humanitarian Aid
http://www.kirkland.edu.pl/mod/resource/view.php?id=35
СЕМІНАР ПА ДЫПЛЯМАТЫІ Ў ВАРШАВЕ, ЗАЯЎКІ ПРЫМАЮЦЦА ДА 7 САКАВІКА
http://www.diplomats.pl/en/internationa ... kshop.html
ЛЕТНЯЯ ШКОЛЫ ФОНДА ГЕНРЫХА БЁЛЯ Ў БЕРЛІНЕ - вельмі раю
сeгодня стартует анонсирование Летней школы-2012 для беларуской молодежи.
последний день подачи заявок - 30 марта 2012 года, пятница.
предварительные даты проведения собеседований - между 23 и 25 апреля 2012 года.
вероятно, что собеседования будут проходить в помещении Гете-Института в Минске.
более точные даты, а также концепция школы будут обсуждаться в Берлине 1-2 марта 2012 года.
http://www.boell.de/intlpolitics/europe ... -8740.html
не ў Беларусі
Re: Летнікі, конкурсы, стажыроўкі + канцэрты і выставы
Бясплатныя візы на канцэрт гурта Крамбамбуля ў Вільні
28 красавіка ў Вільні у клюбе Loftas гурт «Крамбамбуля» прэзэнтуе альбом «Драбадзі-драбада». Гэта эўрапейскія народныя хіты, пераробленыя на сучасны лад.
«Што б хто ні рабіў, каб адарваць нас ад Эўропы, мы — ейная частка, — гаворыць лідар «Крамбамбулі» Лявон Вольскі. — І няхай афіцыйны курс зьмяняецца ў любым накірунку, мы, «Крамбамбуля», будзем працягваць інтэграцыйны працэс».
На «Драбадзі-драбада»вы можаце пачуць італьянскія, францускія, харвацкія, швэдзкія, славацкія песьні. Гэта падвоены альбом. Адна плытка — зь беларускамоўнымі вэрсіямі эўрапейскіх народных хітоў. Другая кружэлка — тыя ж песьні, але выкананыя на мовах арыгіналу.
«У нас не атрымалася прэзэнтаваць альбом на радзіме, — працягвае Лявон. — Але мы не чакаем адлігі, спрыяльных часоў, зручнага моманту, а папросту будуем мост у тых умовах, якія маем. Таму „Крамбамбуля“ запрэзэнтуе „Драбадзі-драбада“ ў Вільні — ў сэрцы колішняй супольнай нашай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага. Апроч песень з новага альбому, безумоўна, вы пачуеце і да болю знаёмыя старыя добрыя творы. Карацей, ўсіх запрашаю да нас у Эўропу!»
Дзякуючы падтрымцы літоўскай амбасады аднаразовая віза (з 27 красавіка па 1 траўня ўключна — 5 дзён) ўладальнікам квітка на канцэрт выдаецца бясплатна. Квіткі, інфалінія, кансультацыі па тэлефонах: +375 29 6555596, +375 33 6555596, +375 17 2801510, e-mail soundline@tut.by і ў Facebook.
Таксама «Крамбамбуля» запрашае на канцэрт ў Прагу. 26 красавіка, клюб «Matrix». Квіткі можна замовіць на сайце ticketstream.cz.
не ў Беларусі
Re: Летнікі, конкурсы, стажыроўкі + канцэрты і выставы
18 сакавіка ў 18.00 ў кафэ «Loft» (г.Мінск, вул. Пятруся Броўкі, 22) «S°unduk» возьме ўдзел у дабрачынным канцэрце «Добрая нядзеля!». Канцэрт арганізоўваецца ў падтрымку і для збору сродкаў для маладой беларускай мастачкі Стасі Майстрэнка, якой патрэбна дапамога ў барацьбе з цяжкой хваробай.
Разам з гуртам «S°unduk» на сцэну выйдуць Руся і «CherryVata crew», Паліна Рэспубліка, а таксама гурт «BosaeSonca».
На канцэрце таксама адбудзецца аўкцыён-распродаж твораў мастацтва ад розных беларускіх творцаў, сяброў Стасі і проста неабыякавых людзей мастацтва.
Уваход на канцэрт будзе каштаваць дабравольнага ахвяравання на лячэнне Стасі, суму якога кожны вырашыць для сябе сам.
Тыя ж, хто на канцэрт трапіць ня змогуць, маюць магчымасьць дапамагчы Стасі, пералічыўшы грашовае ахвяраванне. Падрабязныя дадзеныя дабрачынных рахункаў можна пабачыць тут – belarusbank.by/ru/blagotvoritelnost/1128.
не ў Беларусі


