Страница 2 из 5
Re: Трайняшкі
Добавлено: 16 ноя 2010, 01:34
Vetra
Даааа. У нас во дворе кошки постоянно беременные

. Есть пару маленьких чёрных котят уже. Мноооого котов. Рассадник просто. Поселение. Насчёт серого не уверена, попробую ещё рассмотреть.
Re: Трайняшкі
Добавлено: 22 ноя 2010, 17:51
tatsi
Vetra, што там бачна на гарызонце, то бок у двары?
Re: Трайняшкі
Добавлено: 22 ноя 2010, 18:15
Vetra
Постоянно вижу чёрную кошечку, на контакт идёт охотно. А серых не наблюдала, рабочие захламили двор, может попрятались от холодов по подвалам.
Re: Трайняшкі
Добавлено: 29 ноя 2010, 11:27
tatsi
Vetra, як думаеце можна было б каго-небудзь з мясцовых жыхароў угаварыць на ператрымку і пасляаперацыйны дагляд для коцікаў?
Re: Трайняшкі
Добавлено: 29 ноя 2010, 21:55
Vetra
Не знаю. Не знакома ни с кем из местных.
Re: Трайняшкі
Добавлено: 16 дек 2010, 12:50
tatsi
Чорна-белую котку (ці ката) забрала пакуль да сябе на ператрымку. Дапамога 2-м шэрым падлеткам застаецца актуальнай, бо яны па-ранейшаму жывуць на вуліцы на марозе. У аднаго ката падгінаецца лапка, магчыма траўма...
Хто можа ўзяць на ператрымку, калі ласка, адгукніцеся!
Re: Трайняшкі
Добавлено: 16 дек 2010, 13:17
Eschika
tatsi котята серые ручные?
Re: Трайняшкі
Добавлено: 16 дек 2010, 13:43
tatsi
Яны падлеткі, адзін худзенькі (цалкам шэрая галава), другі поўненькі. Прыбягаюць, калі людзі выходзяць іх карміць. Нельга сказаць, што адразу пойдуць на рукі, бо крыху палахлівыя. Але падыходзяць вельмі блізка. Чорную я заманьвала ў пераноску з кормам.
Re: Трайняшкі
Добавлено: 23 дек 2010, 18:48
tatsi
яны ж такія класныя...
Re: Трайняшкі
Добавлено: 26 дек 2010, 00:44
tatsi
Сёння вазіла Даміно (чорна-белую) да вета, каб падцвердзіць і так відавочнае. Котка здаровая і ў яе ўсё будзе супер. Гэта я да чаго, калі Вы глядзіце зараз гэтую тэму і думаеце, якога ўзяць коціка, то майце на ўвазе, што каты са двара ў большасці выпадкаў з добрым здароўем. У прыватнасці Даміно я паганяла глістоў і блох (сімптомаў не было, але для прафілактыкі варта) і гэта ўсё. Яна ходзіць у латок без памылак, радасна сустракае і вуркоча. А яшчэ яна забаўна гуляе ў футбол з паралонавым мячыкам.
Вельмі спадяюся, што і для яе двух братоў ці сястрычак знойдзецца на новы год цёплы дом.
Re: Трайняшкі
Добавлено: 18 янв 2011, 21:22
tatsi
Сітуацыя з 2 шэрымі падлеткамі так і не вырашылася. Я апытваю ўсіх сваіх знаёмых і пакуль на знайшла тых, хто гатовы ўзяць да сябе коціка нават на ператрымку.
Але пошук працягваю...
Re: Трайняшкі
Добавлено: 20 янв 2011, 03:23
chipa
tatsi, я уже по этой самой Богдановича боюсь ходить. Забирала оттуда в разное время разных котов разных возрастов.
Одна и сейчас у меня на адаптации.
Может фотографии обновить?
Очень хочется, что бы они нашли свой дом. Правда из помощи, могу пока только предложить советы по домашнему окультуриванию недоверчивых котов. Мои последние, когда забирала, были в похожем возрасте, может чуть старше. Ловили их с большим трудом.
Re: Трайняшкі
Добавлено: 20 янв 2011, 11:42
tatsi
Буду старацца іх сфоткаць, але трэба туды ехаць тады мэтанакіравана сярод дня, бо я там бываю толькі пару разоў на тыдзень увечары.
А колер катоў проста шыкоўны.
Re: Трайняшкі
Добавлено: 26 янв 2011, 00:19
tatsi
Сітуацыя з парачкай, якая ўсё яшчэ на вуліцы наступная. Для іх зарэзерваваны месцы на ператрымцы, але праз 3, максімум 4 тыдні. Магчыма хтосці змог бы ўзяць іх разам ці па аднаму да сябе. Я сёння там была, паклікала іх. Адно кацяня прыбегла са двара, а другое спусцілася з дрэва з вышыні метраў 15ці (спачатку я нават не зразумела адкуль голас ідзе).
Каты ласкавыя, паколькі іх некалькі чалавек кормяць. Зараз халодна і яны з задавальненнем даюцца гладзіцца, самі лашчацца... Даміно, якая з таго ж выдавака, калі апынулася ў мяне дома, то адразу зразумела, для чаго пастаўлены латок. Таму перакананая, што часу на адаптацыю спатрэбіцца не так і шмат, можа літаральна пару дзён.
Іх трэба будзе стэрылізаваць. Грошы на стэрылізацыю адной ужо ёсць. Яшчэ трэба і на другую (ці другога - пол да канца не вызначаны). Было б цудоўна знайсці ператрымку з пасляаперацыйным даглядам.
Вось некалькі здымкаў з тэлефону, не лепшай якасці, але хоць нешта. Адна (думаю, што котка) меншая, галава і тулава прыгожага шэра-серабрыстага колеру, жывот белы.


Другое кацяня полу нявызначанага, па памеру болей. Па колеру падобнае, але на носе белая паласа.

Вось яно ж, але пры дзённым святле:

Эх, калі б мела сёння з сабой пераноскі, то дакладна бы іх забрала. Не ведаю куды, але забрала. Яны так просяцца і так лашчацца. І не дзіва, бо на вуліцы зіма.
Re: Трайняшкі
Добавлено: 26 янв 2011, 00:42
SlaDa
шкада, не было праноскі(( такія харошанькія! быў бы табе падарунак на Тацьцянін дзень)) і Зіце зь Гітай))