сабакі на 14.00 у суботу, 6 жніўня.
на рэцэпцыі сказалі, што да абеду забралі 3-х сабак, забыла запытаць каго(((
шэраг А, 2 клеткі з рэгістрацыйнымі, у адной дакладна быў сабака, у іншай, здаецца, не.
шэраг Б
Б1, 5955, 3.08, адмова, дзяўчынка Белка, стэрылізаваная. Сабака кантактная і пазытыўная

Б2, 5834, 28.07, адлоўленая ў сокале нядаўна нарадзіўшая аўчарападобная дзяўчынка, ёсьць і на ранейшых фота

Б3, 5585, ад насельніцтва з ажно 19.07. Як я ўжо пісала некалькі разоў, сабачка вельмі харошая, ласкавая, даверлівая, абсалютна не агрэсіўная.
У жыцьці ў разы лепей чым на здымках (ёсьць у ранейшых хроніках), памерам невялікая. Мне здаецца, падыйдзе ў сям'ю з дзеткамі.
І, прабачце за эмоцыі, балюча кожны раз на ёй бачыць гэты ружовы ашыйнік са стразамі, паганае насельніцтва ўзяло сабе цацку - і здала(((

Б4, 5836, адлоўленая 28.07 у Сокале дзяўчынка, агромная, спакойная

Б5, 5835, адлоўленая 2807 у Сокале дзяўчынка

Б6, 5625, 20.07 здадзеная насельніцтвам аўчарыстая дзяўчынка

Б11 сумуе пёс без рэгістрацыйнага
Добавлено спустя 16 минут 32 секунды:шэраг С
С1, 5895, хлопчык,адмова насельніцтва. Фармулёўка ўбойная!!! "Не пригоден для охраны, слишком добрый и ласковый"

С2, 5907, насельництва,дзяўчынка, 1.08. Яна не гаўкала, не скуліла, яна рэальна нешта распавядала такім сумным-сумным голасам...

С3, два шчэна 5893 і 5894, адлоў ад 1.08, жэс 38

С4 - сабака арыгінальнай зьнешнасьці без рэгістрацыйнага

С13 сабака без рэгістрацыйнага. паскуліваў, яму сумна вельмі

працяг праз гадзінку...
Добавлено спустя 1 час 40 минут 56 секунд:шэраг Д
у Д 1 пёс з гэтай тэмы
SOS!!! Собака привязана на улице, утром вызовут отлов!!! , без рэгістрацыйнага

Д2, 5924, адмова насельніцтва, 2.08, дзяўчынка

Д3, 5925, адлоў 2.08, хлопчык

Д4, 5985, хлопчык ад насельніцтва, 3.08. Агромны пёс

Д5, 6032, адлоў 5.08. Па ходу, стары кліент... Можа хто ведае, чаму ён так часта трапляе ў адлоў (калі гэта ён). работніца сказала, што забярэ гаспадар

Д6, 6057, адлоў, хлопчык, 5.08. Агромны, прыгожы, пушысты!

Д7, 5521, адлоўлены 15.07 за пакус барадацік усё яшчэ стаіць((( але ён ужо шмат спакайней стаў, не брэша, дазваляе падысьці.

Д8, 5050, задорная дзяўчынка з адлова

Д9, 6058, адлоўлены 5.08 вялікі хлопчык

Д13, 5676, адлоўлены 22.07 у Гатава хлопчык. Маленькі, са сьмешнымі лапкамі
