я сёньня пафоткала сабакушак, выкладу позна ўвечары
Добавлено спустя 1 минуту 39 секунд:адразу скажу - 2 піта і дафіга шчанюкоў!!!
Добавлено спустя 9 часов 10 минут 23 секунды:у шэрагу А нікога не было, як і ў пакоях
шэраг В
В1 5490, ажно з 13.07 стаіць вельмі пазытыўная, добрая, спакойная дзяўчынка. Работніца кліча яе Каштанкай

В2 5618, 20.07 здало насельніцтва((( вельмі пазытыўны, забаўны, жывы і бліскучы хлапчук, невялікага росту

В3 сядзяць шчанюкі, дакладней, хаваюцца
Добавлено спустя 4 минуты 25 секунд:у В4 вельмі нядаўна ражаўшая дзяўчынка, спакойная і ўшастая

а ў В5 вельмі беспакойны вывадак шчанюкоў, іх чуваць ажно з прыпынку, так плачуць малышаты, просяцца на ручкі і дахаты(((
Добавлено спустя 11 минут 55 секунд:В6 5625, 20.07 дзяўчынку здало насельніцтва, а яна глядзіць у вочы, усьміхаецца, мабыць, яшчэ верыць у дабро...

В7 5567, 19.07 хлопчык з адлову, вельмі пазытыўны

В8 5578, адлавілі жэс-26, 19.07, малая цяфкалка, спадзяюся, яе нехта шукае і хутка знойдзе, вельмі мілае стварэньне

В10_5585, 19.07 здалі малышку з ружовым ашыйнікам, а яна суперовая, вельмі кантактная, гульлівая, вясёлая і вушастая, ростам невялікая

В11_5588, 19.07 прыгожую рудую дзяўчынку здало мерзкае насельніцтва
Добавлено спустя 44 минуты 41 секунду:Нешта мала сабак у С, мо і прапусьціла каго((
С5, 5514, хлопчык, адлоўлены яшчэ 15.07

Бальшун з С6 так і не выйшаў(( нумар 5105, папаў адлоўлены ажно 30.06((

а вось гэты пёс у яне чамусьці патрапіў у тэчку С, хоць і выглядае як шэраг Д

Рудая прыгажуня на фоне, відаць, хавалася, бо яе індывідуальнага фота ня маю(((
Добавлено спустя 11 минут 9 секунд:Шмат фотак шчанкоў з шэрагу Д у спадзеве, што хто-небудзь да злітуецца і можа хоць адзін будзе выратаваны...
Добавлено спустя 15 минут 30 секунд:Д2 здадзеная яшчэ 05.07 малышка, вельмі маленькага росту, сьмешная, вясёлая, не разумею, як яна яшчэ там з такімі дадзенымі, нумар 5285

Вось гэтая кроха на каранціне за пакус, здаецца, у Д1, нумар 5195, паступіла 2.07, каранцін ужо скончыўся. Сабака - не агрэсіўны, кантактны, маленькага росту

Д4 - Яшчэ адна бедняжка, якую здало ненавіснае насельніцтва, нумар 5489, адмовіліся ад яе 14.07, дзяўчынцы ўсяго 1,3 гады, клічуць Дэйзі

Д12, 5610, адлоў 20.07, жэс 2, дзяўчынка

з наступнымі 3 псамі блытаніна з нумарамі, таму выкладаю проста фота
дзяўчынка ў стрэсе, яе здалі, падобная да скай-тэр'ера


Яшчэ ў шэрагу Д было нейкая вельмі калматае стварэньне невялікага росту, якое не жадала вылазіць, але ўпэўнена - яно прыўкраснае!
2 апошнія шэрагі выкладу пазьней
Добавлено спустя 7 часов 31 минуту 21 секунду:З шэрагу Д спачатку выкладу парачку стафаў, ад якіх адмовіліся гаспадары((( абодва сабакі кантакныя, добрыя
Е1 5561, здалі 18.07, дзяўчынка Лора, 3 гады. Такая худышка
Добавлено спустя 3 минуты 53 секунды:і прыўкрасная пара для Лоры стаіць у Е5, ад хлопчыка адмовіліся ажно 5.07, нумар 5886. Няўжо нікому не патрэбны такі файны пёс?
Добавлено спустя 45 минут 46 секунд:Е2 -5336, адлавілі 07.07, жэс23, бачна, што бальшун-прыгажун, але не вылез

Е3 -5337, той жа 23 жэс адлавіў 07.07

вось гэты смьешны калмацік хаваўся, але я яго падлавіла, праўда, не магу ідэнтыфікаваць ягоны рэгістрацыйны. Пёс прыгожы, але вельмі недагледжаны. Па памерах немальнькі, дзесьці па калена.

У Е было яшчэ прынамсі 4-5 сабак, але яны хаваліся
А, і знайшліся фоткі маленькага калмаціка з С, хоць ён і хаваўся, але нават так бачна, што клёвы пёс

шэраг F, пачнем з канца
F13 -5492, адлоўлены 14.07

F6 - цэлае лукошка малышат

Вы думаеце, гэта сабачка? Гэта ж Джым Керы!!!
нумар клеткі не пазначаны, бо на рэгістрацыйным каранцін, нумар 5323, хлопчык, адлоўлены за пакус 07.07, каранцін скончыўся
Фанаты ролінг стоўнз - налетайце)))

5525 здадзены насельніцтвам хлопчык (16.07), напісана, меціс лабрадора

ад дзяўчынкі з Ф2 таксама адмовіліся((( малышаціна ляжыць і вельмі сумуе...нумар 5562, здалі 18.07, 3 гады, клічуць Марта

У Ф1 пад нумарам 4699 адлоўлены 21.07 жэсам 22 хлопчык

ну і мая любоффф
нумар 5142, дзеўка, з 30.06, ад якой адмовілася ненавіснае насельніцтва, потым яе забіралі, потым вярталі... але прыгажуня не ўнывае!
