Асвоілася Касенька хутка: у першы ж дзень закамандавала адчыніць ёй усе дзверы, паказаць усе пакоі, калі нешта не было адчынена, мы шкрэбліся-грукаліся ў дзверы, пакуль не атрымалі разгорнутую экскурсію па ўсёй кватэры, - ацанілі, так бы мовіць, памер будучых валоданняў. Ну і лазіць мы любім паўсюль, асабліва дзе найвышэй.
Аблюбавала для адпачынку і сну маё вакно (вокны яна, па-мойму, увогуле любіць…асабліва, калі за вакном птушачкі лётаюць: шыю выварочвае, назіраючы).
У ежы – пераборлівая
, больш-менш стабільна есць толькі сухі корм, і тое так, быццам ласку мне робіць, і часам глядзіць так: што ты мяне, маўляў, не корміш усялякімі прысмакамі, не балуеш, такая-ты растакая?..- Я
, канешне ж, спрабую нешта выдумляць, чым яе пакарміць, але гэта паненка ўсё нос вароціць. Больш-менш добра ела кісламалочнае (тваражок, ражанку); курыную печань, сэрца – адзін раз зрабіла ласку, з'ела крыху пасля доўгіх маіх угаворванняў, калі я сама да яе з міскай прыйшла, ну і г. д. – на усю астатнюю натуралку тое ж. На аршанку адразу сказала "фі". Хаця, у яе ўсё "праз раз": хачу-не хачу…
Як мне падалося, Кася з тых "котак, якія гуляюць самі па сабе". Такая сабе дзелавая і самадастатковая, што хачу, тое і раблю, куды хачу – туды іду,
- ну, зразумела, хто цяпер у доме гаспадар. Каралеўна.
Не дужа "ласкава-абдымацельная": на рукі/на калені і г. д. не ідзе зусім (праўда, можа яшчэ не звыклася да нас, альбо мы ёй не спадабаліся
), хаця калі лашчыш, за вушкам чэшаш – можа і кайфаваць і – адзіная праява яе прыхільнасці – можа пачаць лізаць
рукі ці іншае што, - што пад яе шурпаты язык трапіць.
Часам, калі ёй надакучвае валяцца-кунежыцца, Кася любіць пагуляць: носіцца за мной - з самаробным банцікам на вяровачцы – па кватэры, - прыкольная такая. А яшчэ высветлілася, што Кася ў нас неблагая футбалістка: я ёй давала мячык ад настольнага тэнісу, дык яна так па-майстэрску яго ганяла!.. А ўчора разам з кормам набыла ёй у заакраме новы, з бразготкай: Касі мячык спадабаўся, але куды яна яго "зафутболіла", я дасюль не ведаю…
Са здароўем, цьфу-цьфу, пакуль, здаецца, усё нармальна: хіба хто можа я, як неспрактыкаваная ў даглядзе катоў, чаго не заўважыла?.. Але спадзяюся, усё добра. У латок ходзім спраўна, млявасці няма (толькі ляно-о-ота
) і г. д. Адно што мяне крыху бянтэжыць: яна сама сябе "смокча за цыцу", пры гэтым спачатку як нібы масіруе, інтэнсіўна круцячы галавой па коле, а потым пачынае смактаць…ды яшчэ так прычмоквае, і кайфуе пры гэтым…ніколі такога не бачыла раней…І яна досыць часта гэта робіць… ?
Вось такія мы. Увогуле, класная котка.