Наш сакрэт просты: Вольга абіс.
Жыццё наладжваецца

Паіменна:
1. Чорная мамка. Апетыт добры, што радуе неімаверна, бо ў апошнія дні цяжарнасці нават рынгер калолі. Спажывае сушку, аршанку і тварог ў незвычайнай колькасці. Нарэшце перасунулі Чорную ў іншы "домік", падаслалі цэлых два швэдара. Падобна, яна ацаніла наш выбар - засталася там. Стул, дарэчы, таксама нармалізаваўся. Але хрыпы застаюцца. Кацяняткі яшчэ сляпыя. Два хлопц і дзве дзяўчынкі.
2. Коцік Зайчык. Траблы з вялікімі паходамі на канапу больш не паўтараліся. Трэба фоткаць і ўладкоўваць. Закінула ў тэму адлова: мо хто захоча змяняцца. Зайчык баязлівы, але беспраблемны кот. Есць сушку. Аршанку згнаіў, не стаў лізаць чамусьці. І жэле, пашцеты яго чамусь не ўразілі. Таму Паліна, прабач, але смачняшкі, шчодра прафінансаваныя табою Зайчыку, з апетытам даядае Чорная. Не прападаць жа прадукту.
3. Новенькая вулічная паласатая Эдзіт. Галасістая, паскудзінка! Хацелкі. Бадаецца і заводзіцца з паўабароту. Але неяк дзіўна пакусвае руку, калі песціш. Добра так пакусвае! З латком разабралася адразу, без праблем. Таксама любіць аршанку і тварог. Адзіная, хто ад мяне не ўцякае:-)
4. Чорная котка пасля выкідыша. З латком асвоілася і нарэшце пачала радаваць апетытам. Пасля серыі па-за прапісаных уколаў б12, цыклаферона, рынгера і гвалтоўнага кармлення аршанкай са шпрыца. Але сядзіць уся нейкая такая апатычная, шкада глядзець. Пачала есці сушку, тварог і аршанку самастойна не ўжывае.
5. Шэрая паласатая амаль віскас, з адной клетка з папярэдняй. Дзікая. Схапіць можна, але на рукі не ідзе. Баіцца мяне жахліва. Пачала есці сушку пасля тых жа лекавых маніпуляцый. Але накарміць аршанкай не атрымалася- сплёвывала. Хоодзіць прынцыпова ў ванну. Прапітаныя паперкі і каўбаскі ў латочку не дапамаглі. Сёння пакінула ваду на ноч - паглядзім, ці спрацуе...
Перапрашаю за безліч абдруковак, я праз тэлефон...
Добавлено спустя 27 минут 9 секунд:Re: Новая передержка трех котеек с фауны Татьяны (aniolski_pyl)А што там з Амурскім тыграм, пераехаў?