Так-так, Лене й Кацярыне таксама сардэчнае мерсі!
Мой нумар, як што, дарэчы, +375 29 5043114. Сёння я ўмудрылася забыцца тэлефон, таму карысталася Кірылавым
Добавлено спустя 48 секунд:
Крыху лірыкі.
Агулам аперацыя "Палоскі" прайшла паспяхова. Прыехалі на Фаўну дзесь у 18:53, дзе нас зусім не чакалі. На пытанне: "А кто вам сказал забрать котіка?" не стала распавядаць пра сумленне, а памінанне Кацярыны зрабіла сваю справу Што ката мне нясуць - пачула за 20 метраў! Моцны такі тэнар! Пасвяцілі - усё добра, але кот адбіваўся і крычаў з усёй моцы. Запакавалі пасылачку. Пад музычны акампанімент ад Лены даведалася тэлефон Паліны і скіраваліся ў Чыжоўку. Паліна не толькі дапамагла клеткай, ежай і грашыма на мед. паслугі, але і пагадзілася суправаджаць у ветклініку, што вельмі істотна. Там у нас спыталі пол, імя і ўзрост ката - ну, адпаведна, кот, Артыст (а то! такі голас!), 2 гады. Гы Калі ўжо ў кабінеце доктара самі адчынілі вялікую скрыню і пабачылі там у кутку малееенькага кацяру, то і самі ўжо зразумелі, як пагарачыліся з узростам. А пасля доктар засведчыў, што наш кот яшчэ і котка Вось так, цудоўная паласатая паўгадовая котачка У руках вэтэрынара котка нават і не спрабавала шыпець, а на Поліных ручках - яшчэ і так соладка мурчала! Сапраўды, доктар нічога крытычнага не выявіў. Невялікія праблемы са страўнікам. Ну і вочкі. Паніка была дарэмнай, вочка тое толькі крышачку мутнаватае. Доктар Ламаносаў запісаў на паперку ўсё, што нам можа спатрэбіцца, але амаль усё з каментарамі кшталту "глядзіце паводле самаадчування коткі". Выцягнуліся з клінікі толькі ў 22:10, патэлілі Машы, паехалі на Бангалор. Маша парадвала кацейку поўным кашачым наборам розных карысных штук і вялікай харчовай перадачкай. Так што Паласатка (гм, як вам імя?) ежай забяспечаная ледзь не на ўвесь тэрмін ператрымкі! Дарэчы, адразу па прыездзе на новае месца жыхарства Паласатка добра так папіла вады і паласавалася (крыху) раялканінаўскай кансервай, набытай у ветаптэцы. І мурчала ў Яўгенавых абдымках.
Цяпер па сутнасці.
Хлопца Паласаткатрымальніка завуць Яўген. Жыве на Някрасава. Тэлефон +375 29 5011789. Была б удзячна, каб вы з ім скантактаваліся і дамовіліся пра мед працэдуры не праз мае рукі. Бо я пакуль шчэ ў паўсонным ступары і не асэнсавала, што, калі і як калоць, піць, мазаць - магу наблытаць чаго. Але паперку з прызначэннямі і рэшту грошай уцягнула сабе - і