Дзякуй вялікі! А як яно на густ? (прабачце за ідыёцкае пытанне, але мая прэлесць вырыгвае ўсё, што яму не падабаецца... 4-5 хвілін пачакае, а потым вырыгвае...).
Праблема яшчэ ў тым, што калі ветэрынар прыедзе, мы ж коціка ўсё роўна не дастанем з-пад ванны...
Добавлено спустя 24 минуты 37 секунд:Сябры!!! Рада паведаміць, што кіска схадзіла на рэшце (мама нейкім чынам выперла яго з-пад ванны, ён пабегаў і схадзіў)!!! Але зараз ён зноў прарваў барыкады і залез туды ж. Чапляць не буду пакуль... Усім-усім дзякуй шчыры за падтрымку!!! Вы малайцы!!! Я глыбока паважаю кожнага ўдзельніка!!! Вы займаецеся такой добрай справай! Прыеду з канікул, абавязкова далучуся!!!
Калі не складана, можа б хтосьць падказаў, чым можна карміць жывёлінку з такімі праблемамі? Ён капрызны. Кушае толькі сырую курку, вараныя яйкі (любімая страва!), зрэдку пячонку... рыбу вееельмі рэдка ды толькі скумбрыю, пад настрой мінтай, але смажаны... Малако не п'е, кефір (нам раілі з нашай праблемай) - таксама.
Можа ёсць адмысловы корм для коцікаў з праблемамі непрахадзімасці???
Дзякуй усім за дапамогу яшчэ раз!!!!!!