Дзякуй усім вялікі за пажаданні!
Я, канешне, зана-а-адта доўга вагалася

(прашу прабачэння ў Анечкі, якая ўсё гэта цярпліва выслухоўвала), - ну для мяне гэта рашэнне было не менш сур'ёзным, чым калі б я дзіцёнка нарадзіць збіралася альбо замуж

.
Але, сапраўды, такую прыгажуню і разумніцу аддаць каму-небудзь - для мяне аказалася не тое, што складана, але проста немагчыма. Так што для мяне цяпер - ШЧАСЦЕ ЁСЦЬ!!
Вельмі спадзяюся

, што ў нас гэта будзе ўзаемна... (а то мы такія часам "самастойна-незалежныя", і зусім я ёй не трэба...

вось таму і вагалася, уласна кажучы, думала, што я ёй не падабаюся... а мне яе так палашчыць хочацца

Але Анечка мяне пераканала, што проста гэта яна такая "самадастатковая" паненка..). Але та-а-ак прыемна, калі яна ўсё ж прыходзіць да мяне і прыстройваецца побач спаць, і ліжацца, і дазваляе пуза пагладзіць...

...А яшчэ будзіць зранку. Смешна так.
Так што - нікому не аддам!
Дзякуй усім за дапамогу і падтрымку, і кансультацыі-лікбезы (калі можна, буду, магчыма, да вас яшчэ звяртацца, калі нейкія пытанні будуць узнікаць).