Кузю патрэбная ператрымка з
28.07 па 11.08. Ведаю, што зараз гэта цяжкае пытаньне, бо вялікая колькасьць нашых валянтэраў і сяброў прытулку перагружаныя ператрымкамі. Але, можа быць, хтосьці з тых, хто прыглядаецца да нашых прытулкаўскіх катоў, але пакуль не прыняў цьвёрдага рашэньня завесьці хатняга гадаванца, адгукнецца. Бо гэта добрая магчымасьць вызначыць сваю гатоўнасьць да прыёму новенькага ў сём'ю. А тым больш - такога шыкоўнага! Хай сабе і на 2 тыдні

А тым часам апэтыт у Кузі выправіўся. Вельмі любіць курыцу (ашпарваю кіпнем), грызе сухі корм (ад віскаса мы адвучваемся і пераходзім на прыстойныя кармы).
Вялікі аматар пагуляцца з мышкай. Робіць сьмешныя выкрунтасы ў паветры. Дурэе, як кацяня.
Адносіны з нашымі катамі - спакойныя. У абдымкі яны яго яшчэ не пускаюць, але зьмірыліся зь існаваньнем яшчэ аднога пухнатага побач. Часам гуляюць у даганялкі па хаце. Але па такой сьпёцы лянуюцца і пазьбягаюць дадатковых варушэньняў.
Сьпіць, з большага, у нас у нагах. А калі зранку клічу яго і рукой паказваю, каб прылёг мне на жывот, прыходзіць і умашчваецца.
Муж часта кліча яго Арамісам. Нагадвае ён яму гэтага пэрсанажа з "Трох мушкіцёраў".

