Ад стрэсу каты, бывае, некалькі сутак у латок ня ходзяць. Так што вам пакуль хвалявацца на гэты конт ня трэба. І пакушалі трошку, што вельмі добра. Наўрацьці кіс сядзеў на адным месцы пакуль нікога не было ў хаце, проста ён пры людзях пакуль згортваецца ў клубок (можна толькі здагадвацца, якія цяжкія ў малога былі дачыненьні зь некаторымі, скажам умоўна, людзьмі). Магчыма, гуляў па вашай кватэры, а калі пачуў, што хтосьці заходзіць, шмыгануў на аблюбаванае месца

Ад стрэсу можна падаваць лекаў, толькі якіх канкрэтна, няхай іншыя дзяўчаты параяць, я сама ня ведаю дакладна.
Коціка сілком бярыце на рукі і гладзьце, вершыкі распавядайце, песенькі сьпявайце

, няхай прывыкае да ласкі. У КД мы так і рабілі, ён разьнявольваўся празь нейкі час і, нават, жывоцік пачынаў падстаўляць. Проста зь ім трэба шмат цярпеньня і настойлівасьці, ён абавязкова аддзячыць.