наконт здымкаў - спачатку хацелі здымаць усіх і зараз у галерэі Ў, але потым адмовіліся ад гэтай ідэі, бо і арганізаваць складана, ва ўсіх напружаны перадкалядны графік, і жывёлам не ў кайф будзе. Таму нешта здымалі ў студыі Ядвігі Адамчык - вядомы фатограф, здымае шмат для рэклямы, дачка пісьменьніка Адама Глобуса, маці яе таксама здымае. Ядвіга з мамай вельмі загарэліся дапамагаць СуперКату, ужо выношваюць пляны))
Мішаньку фоткаў Антон Матолька. На жаль, з-за шчыльнага графіку не змог нам паздымаць болей, але гэта вельмі таленавіты малады чалавек, раю сачыць за ягоным блёгам, там адлюстроўваюцца многія падзеі нашага жыцьця + цудоўныя фота з вандровак
http://toxaby.livejournal.com/Мы абавязкова хацелі ўзяць кагосьці з амстаф-каманды. Але каб не рызыкаваць прыехалі да Роя самі, Бон-Бон, Вы былі там, дзе пёс зараз? Гэта было мудрае рашэньне, бо Роя немагчыма было б здымаць нават на вуліцы - надта ён вясёлы)))
Тасю, Ванечку і Тыгру здымалі ў офісе ТУТ.бая, дзе жывёлы мелі шалёны посьпех. Праца проста стала, усе выходзілі зь імі пагуляцца. Тася ўвогуле сябе паводзіла як зорка, прайшлася па ўсіх аддзелах, выцаганіла абеды))
Увогуле, здымкі вельмі класна праходзілі, душэўна. І жывёлы, і людзі паводзілі сябе проста цудоўна.
Добавлено спустя 2 минуты 27 секунд:Re: Известные белорусы сфотографировались с бездомными животнымиeasy_tiger, можам адчыняць жоўтыя старонкі на суперкаце)))