складана прасачыць эфектыўнасьць, а трэба б, каб ведаць, ці працягваць, які КПД у гэтага ўсяго. Ведаю, што ката Грэя знаёшлі пасьля публікацыі на рэлакс.бае.
Тады распавяду пра людзей.
Малады чалавек з Мішанькам - Ільля Міцько з гурта Лепрыконсы (калісьці ў іх былі вельмі папулярныя песьні пра гарманіста і паратрупер)) (
http://www.youtube.com/watch?v=D6cXDRFRl1M)
Далей ідуць мадэлі. Брунэтка - гэта Воля Сярожнікава. У 2003 прадстаўляла Беларусь на Міс Эўропа. Потым была кіраўніцай Нацыянальнай школы прыгажосьці да 2010. Дома ў Волі агромная котка-старушка, вельмі характарная.
Бландынка - Воля Хіжынкова. Мис Беларусь 2008, у 2008 прадстаўляла краіну на Міс Свету. Дома 2 коткі, адна з якіх - падобрыш.
Абедзьве Волі вельмі прыемныя і мілыя, і разумныя, і спадзяюся, надалей будуць з СуперКатом.
З псом Ванечкам - Уладзімір Максімкаў, прадусар, рэжысэр, шоўмэн.
Рудая дзеўчына - Аня Хітрык. Грае ў тэатры і мае свой гурт.
Далей з Сярожам мужчына-кот Зьміцер Вайцюшкевіч, чалавек-аркестр))) карыстаюся ягонай творчасьцю як прыманкай для жанчын - пасьля ягонага канцэрта ўсе ўлюбляюцца ў беларускую мову, ну і ў самога Зьмітра)) Чатыры старонкі з песьнямі, якія можна спампаваць, праўда, у рэальнасьці іх у дзесяткі разоў болей і ўсе розныя
http://todar.net/ (раю для пачатку на другой старонцы альбом Паравіны году)
З Тыграм - прыгажуня з Лас Вегаса (такі глямурны поп-гурт
http://www.youtube.com/watch?feature=pl ... ZmQhq1k46Y) Марына Някрасава. Мае котку, дапамагае жывёлам.
З Афінай - рок-князёўна Руся. Раней грала ў гурце Indiga, зараз робіць фольк-джаз праекты. Побач зь ёй бляндынка - з гурта Akana. Вось, можна Русеньку паслухаць
http://www.youtube.com/watch?v=AUPO1vz-CwYСанёк Ракавец з гурта IQ48? калі іх яшчэ круцілі па тв, была папулярная песьня Таполі.
Старонка
http://www.iq48.net/Кліпец
http://www.belsat.eu/be/klipy_trailery/ ... iemry.htmlНу і Юры Зісер - заснавальнік ТУТ.бая, буйнейшага мэдыяпартала ў Беларусі, ягоны гендырэктар да 31 сьнежня 2011, з новага году застаецца кіраўніком рады акцыянераў.