а я такі дабралася да зялёнага прытулку))) да Гаагі было хутчэй даехаць)))
Справаздача будзе (спадзяюся, вам цікава)
На баржу намылілася сёньня, яна працуе з 13 да 15. Знаходзіцца на канале ў Singel, гэта цэнтар, думала, лёгка знайду, таму і была там каля 14.00. А Singel у цэнтры з нумерацыяй дамоў 400, а баржа тая 38... таму ніяк не пасьпела((( Можа яшчэ да ад'езду здолею... А чо, можа і нам паставіць на Свіслачы такую атракцыю.
Распавяла ў зялёным, як у нас абстаяць справы. Тамтэйшы люд васхіціўся ВАМІ))) перадаваў прывітанкі і пажаданьні посьпехаў. А іхні вет Піт нават перазапытаў, ці Беларусь - гэта Эўропа...
У Нідэрляндах не забіваюць жывёл. Усыпленьне - толькі па медычных паказаньнях, альбо калі паводзіны небясьпечныя і не паддаюцца выпраўленьню (натуральна, гэта скрайняя мера, якую рэдка ўжываюць).
Калі жывёла на вуліцы без нагляду, яна належыць гораду, і мясцовыя ўлады абавязаныя злавіць жывёлу і адправіць у прытулак. Для Амстэру і акрэснасьцяў гэта якраз гэтае мейсца, пра якоя аповед ніжэй.
Цягам 14 дзён жывёла належыць гораду і горад плоціць прытулку грошы на яе ўтрыманьне. Пасьля тэрміну жывёла пераходзіць ва ўласнасьць прытулку, і ён можа яе ўладкоўваць.
Dierenopvangcentrum Amsterdam http://www.dierenasielamsterdam.nl/default.htmМісія"Мы вядучы прытулак для сабак і катоў. Нашая спэцыялізацыя - наладжваньне адпаведнай і устойлівай сувязі паміж людзьмі і пітомцамі. Мы факусуемся на дабрабыце нашых падапечных і нам належыць вядучая роля сярод арганізацыяў, якія займаюцца ўладкаваньнем жывёл у Амстэрдаме. Мы факусуемся на рэабілітацыі жывёлы і адукацыі чалавека. Мы празрысты з усіх бакоў" Гісторыя прытулку.
Узнік ажно ў 1901 (!!!). Тады туды трапляла каля тысячы валацужных, хворых жывёл. Каля чвэрці знаходзілі новы дом, астатніх забівалі. У 1907 мясцовая ветклініка прапанавала бесплатную дапамогу жывёлам, "якім не вельмі пашанцавала ў жыцьці". Ужо ў 1925 колькасьць жывёлаў павялічыліся да 5 тыс на год. На жаль, узровень ветэнарыі быў такі, што большасьць памірала, альбо была забіта.
У 1927 прытулак пераехаў у новы будынак, дзе і заставаўся наступныя 80 год.
З часам разьвівалася навука, у ветаў зьявіўся доступ да антыбіётыкаў, з 70-х пачалі кастрыраваць і стэрылізаваць.
Прытулак рос і нават з улікам новых прытулкаў не хапала мейсцаю У выніку гарадзкія ўлады вырашылі выдаць поле пад вялікі сучасны будынак, які аб'яднаў пад сваім дахам некалькі ўстановаў. Пабудавалі за год. Адчыніўся 3 кастрычніка 2007.
Як пісалася, разьлічаны на 180 сабак і 450 котак.
Мае форму трохкутніку, спраектаваны так, каб гул ад жывёл ішоў унутр, ва двор, каб не турбаваць людзей. У быдынку ёсьць клімат кантроль.
Свой ветэрынар і спэцыяліст па паводзінах. Работнікі з адмысловай адукацыяй + валянтэры
(
на малюнку - эмблема хуткай дапамогі жывёлам, яна незалежна ад прытулку, але прывозіць ім жывёл)
Статус прытулку - незалежная прыватная арганізацыя. Не зьяўляецца муніцыпальнай установай і не ўваходзіць у парасонкавыя арганізацыі.
Арганізацыя складаецца з асацыяцыі і фундацыі. Асацыяцыя адказная за будынак і збор сродкаў, а фундацыя - за працу прытулку. Адны і тыя ж людзі зваходзяць у рады асацыяцыі і фундацыі, за штодзённую працу адказвае дырэктар.
Адукацыя:
Кіраўнікі прытулку праходзяць навучаньне за мяжой, пастаянна ідзе абмен досьведам - гэта з аднаго боку. Зь іншага - адукацыйная праца з насельніцтвам. У прытулку ўпэўнены, што будзе менш праблемаў у паводзінах жывёл, калі людзі будуць больш пра іх ведаць. Праводзяцца дні расчыненых дзьвярэй.
Фінансаваньне:
Прытулак атрымоўвае штогадовы сбор з гарадзкіх уладаў, за тое, што трымае знойдзеных жывёл 14 дзён. Але жывёлы звычайна затрымліваюцца надолей. Прытулку трэба ля 4000 эўра штодня.
-
25% пакрываецца за кошт гранту ад гораду-
платныя паслугі: гатэль для жывёл (7-12 эўра на дзень), таксі для жывёл, якое езьдзіць па ўсёй Галяндыі, цырульня, мэдычныя паслугі, чыпаваньне (15 эўра)
(Pet and Breakfast па аналёгіі з надпісам на гатэлях Bed and Breakfast)(тэма "кіроўцы, адгукніцеся!" для іх не актуальна:)(цырульня)-
продаж жывёлкотка - 85 эўра
кацяня - 105 эўра
котка старэйшая за 10 год - 25 эўра зьніжка
котка тыдня - 25 эўра зьніжка
(пры мне гэтую маляву і яшчэ адну купілі, выклаўшы за сямейнае шчасьце 170 эўра - прышлі за адной, упадабалі дзьвюх:)сабака - 120 эўра
шчанюк - 155 эўра
сабака старэйшы за 12 год - 25 эўра зьніжка
сабака тыдня - 25 эўра зьніжка
-
ахвяраваньні прыватных асобаў і кампаніяў