Народ, аууууууў!!! Чаму такая цудоўная тэма заглохла? Покуль пазнаёмлю вас з маім сабачкам.
Гіпі (Хіппі) мае заблытаны лёс. Яна бегала па вуліцы вельмі доўга, у выніку яе заўважыла сяброўка і адвезла на гурскага (!!!!) тады мы нічога ня ведалі пра хваробы і г.д. - з мэтай, каб пацярашку знайшлі. Гіпі адсядзела там 10 дзён (!!!!!!), сяброўцы пазванілі і сказалі забіраць альбо ўсыпяць, што ніхто не прыехаў за ёй. Я паехала за кампанію, сяброўка забыла пашпарт і грошы - так што Гіпу выкупала я. Праз пару дзён маці сяброўкі па невядомых мне прычынах сказала адвозіць сабаку назад на гурскага... Прыйшлося ўзяць.
Мая маці мне абвесьціла вайну, вельмі злавалася. Гіпі першыя дні хадзіла на цыпачках, вельмі хацела спадабацца. Дарэчы, яна дома - ідэальна, нічога не грызе, таму магу падтрымліваць у пакоі перманентны бардак)) Толькі брэша і папрашайнічае.
Гіпі - гэта галоўны член нашай сям'і, мама ў выніку зь ёй не растаецца, лепшыя сяброўкі, нават падобныя))) Я Гіпу люблю проста бясконца!!!!!!!!
а яшчэ, як гэта здараецца з жывёламі з гурскага, праз пару годзікаў мы выявілі, што падпадаем пад стандарт пароды польская пастуш'я аўчарка альбо польская нізінная аўчарка, але бралі, канешне, як дварняжку, пухнатыя дварняжкі - мая слабасьць