калі б Юля сказала, што я буду ў кадры, я б хоць галаву памыла і нафарбавалася)))
Мы ж вызначыліся))) што Філя - пёс для загонаага мастака ці паэта... У яго такія сумныя, задуменныя вочы... Трэба яму знайсьці такога, які б у абдымку зь Філяй і бутэлькай партвейну пісаў доўгімі халоднымі начамі паэмы... Ціпа Есеніна такога. А потым Філя стаў бы героем яго паэм, як адзіны сябар, які разумее глыбыню яго (паэта) генія, і дзеці б вучылі вершы пра Філю на памяць у школе. Канешне, паэт бы яго асабліва не карміў, але Філе прыгожа быць паджарым (яго б падкармлівалі мнагачысьленныя жанчыны гэтага генія)
Карацей - бандану альбо шалік Фільку на шыю - і да мастака/паэта/музыкі)))
Добавлено спустя 2 минуты 17 секунд:а вось мы зь Фількай падчас майго першага (!!!) візіту ў Кошкін Домік))
Добавлено спустя 1 минуту 24 секунды:я ўсё ржу не магу))))
У Філі сапраўды такі выгляд, што хочацца выпіць))) Можа падпішам: Філя - пёс будзе трэцім)))
А яшчэ зь ім можна зьбіраць ахвяраваньні)))